Карціна Леанарда да Вінчы стала найдаражэйшым творам мастацтва ў гісторыі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
16.11.2017 17:00
«Salvator Mundi» зьяўляецца адзіным творам Леанарда да Вінчы, які знаходзіцца ў прыватных руках.
PAP/EPA/JUSTIN LANE
Карціна Леанарда да Вінчы стала найдаражэйшым творам мастацтва ў гісторыі. Карціна «Збавіцель сьвету», на якой намаляваны Езус, на аўкцыёне ў Нью-Ёрку прададзены за 450 мільёнаў даляраў.
На кошт карціны вялікі ўплыў мела рэклямная кампанія аўкцыённага дому і тое, што «Salvator Mundi» зьяўляецца адзіным творам Леанарда да Вінчы, які знаходзіцца ў прыватных руках. Астатнія 15 вядомых карцін мастака знаходзяцца ў публічных калекцыях. Пакупнікоў не адпужаў факт, што некаторыя экспэрты ставілі сапраўднасьць карціны пад сумнеў. Аўкцыён працягваўся 19 хвілін. Аўкцыённы дом не выявіў асобу новага ўладальніка карціны. Ён купіў карціны па тэлефоне. «Збавіцель сьвету» – гэта алейная карціна, намаляваная ў 1506-1513 гадах для караля Францыі Людвіка ХІІ.
Да гэтага часу найдаражэйшым творам мастацтва была карціна Пабла Пікаса «Жанчыны з Алжыра», вэрсія 0», якую прадалі ў 2015 годзе за ня цэлыя 180 мільёнаў даляраў.
Карціна «Збавіцель сьвету», на якой намаляваны Езус, на аўкцыёне ў Нью-Ёрку прададзены за 450 мільёнаў даляраў.
На кошт карціны вялікі ўплыў мела рэклямная кампанія аўкцыённага дому і тое, што «Salvator Mundi» зьяўляецца адзіным творам Леанарда да Вінчы, які знаходзіцца ў прыватных руках. Астатнія 15 вядомых карцін мастака знаходзяцца ў публічных калекцыях. Пакупнікоў не адпужаў факт, што некаторыя экспэрты ставілі сапраўднасьць карціны пад сумнеў. Аўкцыён працягваўся 19 хвілін. Аўкцыённы дом ня выявіў асобу новага ўладальніка карціны. Ён купіў карціну па тэлефоне.
«Збавіцель сьвету» – гэта алейная карціна, намаляваная ў 1506-1513 гадах для караля Францыі Людвіка ХІІ.
Да гэтага часу найдаражэйшым творам мастацтва была карціна Пабла Пікаса «Жанчыны з Алжыра», вэрсія 0», якую прадалі ў 2015 годзе за ня цэлыя 180 мільёнаў даляраў.
ав