Logo Polskiego Radia
Print

Аўганістан: у атаках на кантрольныя пункты загінулі 22 паліцыянты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.11.2017 14:07
У апошнія тыдні атакі на аўганскія сілы бясьпекі сталі часьцейшымі.
PAP/EPA/MUHAMMAD SADIQ

Аўганскія талібы цягам некалькіх гадзін ноччу з панядзелка на аўторак правялі атакі ў некалькіх кантрольных пунктах у правінцыі Кандахар на поўдні краіны, забіваючы 22 паліцыянтаў і ранячы прынамсі 15 функцыянэраў – інфармуе мясцовая паліцыя.
Дэпутат аўганскага парлямэнту Халід Паштун сьцьвярджае, што загінула 37 функцыянэраў, а 30 параненыя.
Паводле ўладаў, урадавыя сілы забілі 45 баевікоў і паранілі 35. Улады запэўніваюць, што тэрарысты не захапілі кантроль над ніводным з атакаваных пастарункаў. У некаторых месцах перастрэлка працягвалася некалькі гадзін.
У сваю чаргу талібы інфармуюць, што забілі 43 паліцыянты і зьнішчылі 13 бронемашын. Інфармацыйныя агенцтвы аднак зьвяртаюць увагу, што тэрарысты часта моцна завышаюць біланс ахвяр.
У апошнія тыдні атакі на аўганскія сілы бясьпекі сталі часьцейшымі. 19 кастрычніка загінулі 43 паліцыянты.

Аўганскія талібы цягам некалькіх гадзін ноччу з панядзелка на аўторак правялі атакі ў некалькіх кантрольных пунктах у правінцыі Кандахар на поўдні краіны, забіваючы 22 паліцыянты і ранячы прынамсі 15 функцыянэраў – інфармуе мясцовая паліцыя.

Дэпутат аўганскага парлямэнту Халід Паштун сьцьвярджае, што загінула 37 функцыянэраў, а 30 параненыя.

Паводле ўладаў, урадавыя сілы забілі 45 баевікоў і паранілі 35. Улады запэўніваюць, што тэрарысты не захапілі кантроль над ніводным з атакаваных пастарункаў. У некаторых месцах перастрэлка працягвалася некалькі гадзін.

У сваю чаргу талібы інфармуюць, што забілі 43 паліцыянтаў і зьнішчылі 13 бронемашын. Інфармацыйныя агенцтвы аднак зьвяртаюць увагу, што тэрарысты часта моцна завышаюць колькасьць ахвяр.

У апошнія тыдні атакі на аўганскія сілы бясьпекі сталі часьцейшымі. 19 кастрычніка загінулі 43 паліцыянты.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт