ААН: У Ліване можа ўспыхнуць новы ўзброены канфлікт
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
10.11.2017 16:50
Улады Саўдаўскай Аравіі незаконна ўтрымліваюць прэм’ера Лівану Саада Харыры.
pixabay.com/Public Domain/CC0
Генэральны сакратар ААН Антоніё Гуціерас заявіў, што новы канфлікт у Ліване будзе мець катастрафічныя наступствы. Шэсьць дзён таму прэм’ер Лівану Саад Харыры падаў у адстаўку, заявіўшы, што яго жыцьцё знаходзіцца пад пагрозай. Згодна з неафіцыйнымі паведамленьнямі, улады Саўдаўскай Аравіі, дзе знаходзіцца Харыры, пасадзілі яго пад хатні арышт.
«Галоўнае, каб на Блізкім Усходзе ня ўспыхнуў новы ваенны канфлікт», – заявіў журналістам генсек ААН. Антоніё Гуціерас паведаміў, што падтрымлівае сувязь з уладамі Лівану, Саўдаўскай Аравіі ды іншых дзяржаваў рэгіёну, таксама з краінамі, якія маюць значны ўплыў на Блізкім Усходзе.
IAR/ап