Logo Polskiego Radia
Print

Памёр расейскі сатырык Міхаіл Задорнаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 10.11.2017 10:50
Прычынай сьмерці вядомага артыста стаў рак мозгу.
wikimedia commons/ Daria Pichugina/ CC BY 3.0

Вядомы расейскі сатырык Міхаіл Задорнаў памёр на 70-м годзе жыцьця - паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на расейскія крыніцы.

Сатырык доўгі час пакутаваў ад раку мозгу. Абвастрэньне хваробы адбылося летам 2016 года, у выніку чаго Задорнаў адмяніў усе свае выступы й гастролі.

У канца 2016 года гумарыст быў праапэраваны ў Германіі. У пачатку лістапада ў СМІ зьявілася інфармацыя аб тым, што Задорнаў, які дагэтуль захапляўся язычніцкімі культамі старажытных славянаў, прыняў праваслаўе.

Міхаіл Задорнаў нарадзіўся ў 1948 годзе ў латвійскай Юрмале. За сваю творчую кар'еру ён напісаў больш за дзесяць кніг у жанры лірычных і сатырычных апавяданьняў.

Міхаіл Задорнаў быў надзвычай папулярны ў постсавецкіх краінах. Яго канцэрты заўсёды праходзілі з аншлягамі.

Задорнаў быў прыхільнікам ідэй расейскага нацыяналізму. Адной з галоўных тэмаў маналёгаў Задорнава была крытыка заходніх культураў і ладу жыцьця, ён прапагандаваў меркаваньне аб тым, што Расея маральна паўзыходзіць замежныя краіны.

naviny.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт