Банк Англіі павысіў працэнтныя стаўкі ўпершыню за 10 гадоў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        02.11.2017 19:47
                    
                                 
                
                
                    Гэта робіцца, каб запаволіць інфляцыю, якая ўзьнікла з-за Брэксіту.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain/CC0 
                     
                
                
                
               
                
                         Банк Англіі ўпершыню з павысіў працэнтныя стаўкі. Прадстаўнікі брытанскага цэнтральнага банку заявілі, што стаўка рэфінансаваньня павысіцца з 0,25% да 0,50%. Папярэдні ўзровень быў рэкордна нізкім і трымаўся ажно 10 гадоў. За тое, каб зрабіць крэдыты даражэйшымі, прагаласавалі сем сябраў праўленьня. Супраць былі двое. Банк Англіі вырашыў падняць стаўку рэфінансаваньня, каб запаволіць інфляцыю, якая стала вынікам Брэксіту.
IAR/ап