Тэракт у Нью-Ёрку зьдзейсьніў выхадзец з Узбэкістану
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        01.11.2017 07:03
                    
                                 
                
                
                    Паводле апошніх дадзеных, ахвярамі тэракту сталі восем чалавек, больш за 10 атрымалі раненьні.
                
                
                    
                        
Праваахоўныя службы на месцы злачынстваPAP/EPA/JUSTIN LANE
                     
                
                
                
               
                
                          
У сераду ўвечары паводле эўрапейскага часу ў Нью-Ёрку грузавік выехаў на веласіпедную дарожку ў паўднёва-заходняй частцы раёну Манхэтан. Кіроўца праехаў некалькі вуліц, зьбіваючы на сваім шляху веласіпэдыстаў, а затым урэзаўся ў школьны аўтобус. Пасьля гэтага тэрарыст выйшаў з машыны на вуліцу з пісталетам для пэйнтбола. Па злачынцу агонь адкрылі супрацоўнікі паліцыі. Падазроны дастаўлены ў шпіталь.
Паводле апошніх дадзеных, ахвярамі тэракту сталі восем чалавек, больш за 10 атрымалі раненьні.
Кіроўца грузавіка, які пратараніў натоўп у Нью-Ёрку, прыбыў у ЗША з Узбэкістана. Паводле дадзеных, Сайфула Саіпаў прыехаў у ЗША ў 2010 годзе. Апошнім часам 29-гадовы мужчына пражываў у штаце Фларыда.
У сераду ўвечары паводле эўрапейскага часу ў Нью-Ёрку грузавік выехаў на веласіпедную дарожку ў паўднёва-заходняй частцы раёну Манхэтан. Кіроўца праехаў некалькі вуліц, зьбіваючы на сваім шляху веласіпедыстаў, а затым урэзаўся ў школьны аўтобус. Пасьля гэтага тэрарыст выйшаў з машыны на вуліцу з пісталетам для пэйнтбола. Па злачынцу агонь адкрылі супрацоўнікі паліцыі. Падазроны дастаўлены ў шпіталь.
Паводле апошніх дадзеных, ахвярамі тэракту сталі восем чалавек, больш за 10 атрымалі раненьні.
вс