Logo Polskiego Radia
Print

Мэмарыял: У Расеі 117 палітвязьняў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.10.2017 12:08
Колькасьць прыгавораных па палітычных матывах сыстэматычна расьце.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Мэмарыял: У Расеі 117 палітвязьняў
У расейскіх турмах па палітычных матывах сядзіць прынамсі 117 чалавек. Такую лічбу назваў праваабарончы цэнтар таварыства «Мэмарыял». Арганізацыя зьвяртае ўвагу, што колькасьць прыгавораных па палітычных матывах сыстэматычна расьце. У мінулым годзе ў сьпісе было 102 асобы.
Прозьвішчы палітвязьняў апублікаваныя на інтэрнэт-старонцы «Мэмарыялу». Экспэрты падзялілі іх на дзьве групы.
У першай групе, якая налічвае 70 чалавек, знаходзяцца людзі, у дачыненьні да якіх было парушанае права на свабоду веравызнаньня. Гэта пераважна мусульмане, якіх абвінавацілі ў сувязях з забароненай у Расеі арганізацыяй Хізб ут-Тахрыр аль-Ісламі.
У другой частцы – 47 чалавек, у дачыненьні да якіх парушаныя іншыя правы і грамадзянскія свабоды.
«Мэмарыял» нагадвае, што апошнімі месяцамі дзеячы грамадзкіх рухаў і апазыцыі ўсё часьцей апынаюцца пад пагрозай арышту. Таварыства заклікае выказваць салідарнасьць з палітвязьнямі і заклікае ўлады іх вызваліць.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт