Logo Polskiego Radia
Print

Польшча ўзмацніла праверкі на мяжы з Украінай

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.10.2017 18:02
Польскія памежнікі на сталі больш старанна правяраць транспарт і асабістыя рэчы грамадзян.
Зімовае патруляваньне мяжы, Памежная служба ПольшчыЗімовае патруляваньне мяжы, Памежная служба Польшчыfoto: Straż Graniczna

Польскія памежнікі на пункце пропуску «Дарагуск» на мяжы з Украінай сталі больш старанна правяраць транспарт і асабістыя рэчы грамадзян, якія едуць у краіну праз украінскі пункт пропуску «Явараў». Пра гэта ў сераду, 25 кастрычніка, паведаміла Дзяржпагранслужба Ўкраіны.

У ведамстве адзначылі, што з-за праверак замарудзіцца працэс афармленьня транспартных сродкаў.

«Паглыблены агляд аўтобусаў будзе ажыцьцяўляцца пастаянна, а агляд легкавых аўтамабіляў толькі падчас правядзеньня мытнымі органамі Польшчы спэцыяльных мерапрыемстваў», – удакладнілі ў Дзяржпагранслужбе.

Дакладныя тэрміны такіх мерапрыемстваў не паведамляюцца.

Усім, хто плянуе перасякаць мяжу з Польшчай, ведамства рэкамэндуе скарыстацца іншымі пунктамі пропуску.

Нагадаем, раней паведамлялася, што на польска-ўкраінскай мяжы дадаткова будуць адкрытыя чатыры КПП.

паводле корреспондент/вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт