ЗША працягнулі прыпыненьне санкцый супраць беларускіх кампаній
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        25.10.2017 09:59
                    
                    Рашэньне будзе дзейнічаць да 30 красавіка 2018 года, калі яго не працягнуць або адменяць.
                
Белы дом Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
24 кастрычніка Міністэрства фінансаў ЗША прадоўжыла на паўгода прыпыненьне санкцый у дачыненьні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў. Рашэньне тычыцца правядзеньня зьдзелак зь беларускімі прадпрыемствамі, якія трапілі пад санкцыі па ўказе прэзыдэнта ЗША №13405, але не вызваляе іх заблякаваную ўласнасьць.
Рашэньне будзе дзейнічаць да 30 красавіка 2018 года, калі яго не працягнуць або адменяць.
У кастрычніку 2015 года ЗША часткова прыпынілі санкцыі супраць дзевяці кампаній зь Беларусі: «Белнафтахіму» й яго філіяла Belneftekhim USA, «Белшыны», «Гродна Азота», «Гродна Хімвалакно», «Лакафарбы», «Нафтана», «Полацк Шкловалакно». Затым гэтае рашэньне працягвалася некалькі разоў.

тэлеграф/вс