Logo Polskiego Radia
Print

Насарог дагнаў і пакалечыў браканьера

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.10.2017 13:12
У нацыянальным парку Этоша ў Намібіі насарог напаў на браканьераў і прымусіў іх уцякаць.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

У нацыянальным парку Этоша на поўначы Намібіі насарог напаў на браканьераў і прымусіў іх уцякаць. Пра гэта паведамляе выданьне The Daily Mail.

Паляўнічыя прыехалі ў Этоша, каб здабываць рогі насарогаў для продажу. Яны карыстаюцца попытам у Азіі, дзе з іх рыхтуюць традыцыйныя лекі, якія нібыта дапамагаюць ад ліхаманкі, рэўматызму й мноства іншых хвароб.

Браканьеры не заўважылі насарога, таму ён змог напасьці на іх першым. Адзін зь паляўнічых кінуўся ўцякаць, але спатыкнуўся і ўпаў. Жывёла дагнала яго й пашкодзіла браканьеру ногі.

Сябры схавалі пацярпелага ў гарах непадалёк, дзе яго на наступны дзень знайшла паліцыя. З цяжкай траўмай нагі браканьера адправілі ў бальніцу. Ён праходзіць лячэньне пад аховай супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

У сакавіку паведамлялася, што браканьеры праніклі ў заапарк горада Туары ў 50 кілямэтрах на захад ад Парыжа, застрэлілі белага насарога Вінса, пасьля чаго адпілавалі яму рог з дапамогай бензапілы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт