Трамп абяцаў раскрыць архівы па справе забойства Джона Кэнэдзі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
22.10.2017 16:33
Гэта тысячы файлаў Нацыянальнага архіва ЗША, якіх чакаюць аматары скандалаў і гісторыкі.
Fot. Library of Congress/Public domain/Autor: Victor Hugo King.
Дональд Трамп абвясьціў, што ў наступны чацвер ён мае намер рассакрэціць архіўныя матэрыялы, зьвязаныя з забойствам прэзыдэнта Джона Кэнэдзі. Амэрыканскія СМІ выказалі здагадку, што некаторыя з іх Белы дом паспрабуе блякаваць, каб не выяўляць амэрыканскія мэтады апэрацыйных дзеяньняў.
У адказ Дональд Трамп абвясьціў на Твітэры, што ён мае намер апублікаваць усе спрэчныя дакумэнты. Гэта тысячы файлаў Нацыянальнага архіва ЗША.
На гэты момант чакаюць так людзі, якія шукаюць сэнсацыі, як і гісторыкі.
СМІ нагадалі, што Дональд Трамп падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі сьцьвярджаў, што бацька яго суперніка Тэда Круза быў зьвязаны з забойцам Кэнэдзі Лі Харві Освальдам. Круз адразу абверг паведамленьні і запатрабаваў прабачэньняў, якіх дагэтуль не дачакаўся.
Прэзыдэнт Джон Кэнэдзі быў застрэлены ў Даласе 22 лістапада 1963 году. Да сёньняшняга дня існуе мноства тэорый змовы па гэтым пытаньні, якія, аднак, ніколі не былі даказаны.
яс