Эўрапейскі суд не задаволіў скаргі Януковіча 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        19.10.2017 13:11
                    
                                 
                
                
                    Санкцыі ЭЗ, уведзеныя ў дачыненьні да былога прэзыдэнта Ўкраіны й яго сына, застаюцца ў сіле.
                
                
                    
                        
Штаб-кватэра Суду Эўрапейскага Зьвязу ў Люксэмбургуcommons.wikimedia.org/Cédric Puisney/CC BY-SA 2.0
                     
                
                
                
               
                
                          
Эўрапейскі суд не задаволіў скаргі Януковіча 
Санкцыі ЭЗ, уведзеныя ў дачыненьні да былога прэзыдэнта Ўкраіны й яго сына застаюцца ў сіле.
Санкцыі ЭЗ, уведзеныя ў дачыненьні да былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча й яго сына застаюцца ў сіле, вырашыў Эўрапейскі суд. Такім чынам суд у Люксэмбургу не задаволіў скаргі былога кіраўніка Ўкраіны.  
Гаворка ідзе пра рашэньне дзяржаў-членаў ЭЗ з сакавіка 2014 году аб унясеньні ўкраінцаў у „чорны сьпіс” ЭЗ і замарожваньне іх фінансавых актываў у Эўропе. 
Гэтае рашэньне пазьней двойчы прадаўжалася, хоць і з розным абгрунтаваньнем. Абодва яны датычылі незаконнага прысваеньня дзяржаўных сродкаў. 
Эўрапейскі суд адхілілі скаргі Віктара Януковіча й яго сына на адсутнасьць бесстароннасьці судовай сыстэмы Ўкраіны. Судзьдзі вырашылі, што пазоўнікі не ў стане аспрэчыць высунутых супраць іх абвінавачваньняў у  прысваеньні дзяржаўных сродкаў.
аз
 Санкцыі ЭЗ, уведзеныя ў дачыненьні да былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча й яго сына, застаюцца ў сіле, пастанавіў Эўрапейскі суд. Такім чынам суд у Люксэмбургу не задаволіў скаргі былога кіраўніка Ўкраіны.  
Гаворка ідзе пра рашэньне дзяржаў-членаў ЭЗ з сакавіка 2014 году аб унясеньні ўкраінцаў у „чорны сьпіс” ЭЗ і замарожваньне іх фінансавых актываў у Эўропе. 
Гэтае рашэньне пазьней двойчы прадаўжалася, хоць і з розным абгрунтаваньнем. Абодва яны датычылі незаконнага прысваеньня дзяржаўных сродкаў. 
Эўрапейскі суд адхіліў скаргі Віктара Януковіча й яго сына на адсутнасьць бесстароннасьці судовай сыстэмы Ўкраіны. Судзьдзі вырашылі, што пазоўнікі ня ў стане аспрэчыць высунутых супраць іх абвінавачваньняў у прысваеньні дзяржаўных сродкаў.
аз