Logo Polskiego Radia
Print

Швэцыя – лідар гендэрнай роўнасьці ў ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.10.2017 16:31
У індэксе гендэрнай роўнасьці краіна атрымала самую высокую ацэнку - 82,6 бала з 100 магчымых.
pixabay.com/Public Domain CC0

Швэцыя – лідар гендэрнай роўнасьці ў ЭЗ
У індэксе гендэрнай роўнасьці краіна атрымала самую высокую ацэнку - 82,6 бала з 100 магчымых.
Швэцыя – гэта краіна, якая найлепшым чынам спраўляецца зь гендэрнай роўнасьцю. Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня, апублікаванага сёньня Эўрапейскім інстытутам па пытаньнях гендэрнай роўнасьці.
Даклад паказвае адрозьненьні ў стаўленьні да мужчын і жанчын у розных галінах жыцьця ў асобных дзяржавах-членах ЭЗ у 2005-2015 гадах.
Швэцыя атрымала самую высокую ацэнку - 82,6 бала з 100 магчымых. Данія заняла другое месца з вынікам 76,8 балаў, а Польшча апынулася на 19 месцы, атрымаўшы 56,3 пункта.
„Прыклад Швэцыі паказвае, што сыстэматычныя намаганьні па забесьпячэньні гендэрнай роўнасьці сапраўды аплачваюцца. Мэтай нашага ўраду зьяўляецца тое, каб жанчыны й мужчыны ў роўнай ступені маглі вырашыць як пра сваё жыцьцё, так і пра разьвіцьцё грамадзтва, у якім яны жывуць”, - заявіла міністар Швэцыі па пытаньнях гендэрнай роўнасьці Аса Рэгнэр.
Тым ня менш у некаторых галінах Швэцыю апярэджваюць іншыя краіны. Напрыклад, найбольш роўную зарплату за тую ж працу мужчыны й жанчыны атрымліваюць у Люксэмбургу й Даніі. Гэта не адносіцца аднак да іншаземцаў і мігрантаў у гэтых краінах.
Індэкс гендэрнай роўнасьці зьяўляецца інструмэнтам, які паказвае ўзровень ажыцьцяўленьня дырэктываў ЭЗ па гэтаму пытаньню.
аз

Швэцыя – гэта краіна, якая найлепшым чынам спраўляецца зь гендэрнай роўнасьцю. Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня, апублікаванага сёньня Эўрапейскім інстытутам па пытаньнях гендэрнай роўнасьці.

Даклад паказвае адрозьненьні ў стаўленьні да мужчын і жанчын у розных галінах жыцьця ў асобных дзяржавах-членах ЭЗ у 2005-2015 гадах.

Швэцыя атрымала самую высокую ацэнку - 82,6 бала з 100 магчымых. Данія заняла другое месца з вынікам 76,8 балаў, а Польшча апынулася на 19 месцы, атрымаўшы 56,3 пункта.

„Прыклад Швэцыі паказвае, што сыстэматычныя намаганьні па забесьпячэньні гендэрнай роўнасьці сапраўды аплачваюцца. Мэтай нашага ўраду зьяўляецца тое, каб жанчыны й мужчыны ў роўнай ступені маглі вырашaць як пра сваё жыцьцё, так і пра разьвіцьцё грамадзтва, у якім яны жывуць”, - заявіла міністар Швэцыі па пытаньнях гендэрнай роўнасьці Аса Рэгнэр.

Тым ня менш у некаторых галінах Швэцыю апярэджваюць іншыя краіны. Напрыклад, найбольш роўную зарплату за тую ж працу мужчыны й жанчыны атрымліваюць у Люксэмбургу й Даніі. Гэта не адносіцца аднак да іншаземцаў і мігрантаў у гэтых краінах.

Індэкс гендэрнай роўнасьці зьяўляецца інструмэнтам, які паказвае ўзровень ажыцьцяўленьня дырэктываў ЭЗ па гэтаму пытаньню.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт