Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз прызнаў, што Павел Грыб быў незаконна выкрадзены ФСБ у Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.10.2017 16:00
У ЭЗ гэта лічаць прыкладам парушэньняў правоў чалавека ўладамі РФ супраць грамадзянаў Украіны.
Komisja Europejska/materiały prasowe

У Эўразьвязе лічаць выкраданьне ўкраінца Паўла Грыба расейскімі спэцслужбамі яшчэ адным прыкладам грубых парушэньняў правоў чалавека і асноўных свабодаў, якія ўлады РФ ажыцьцяўляюць супраць грамадзянаў Ўкраіны. Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаўніцтва ЭЗ ва Украіне.

У ЭЗ лічаць, што «неабгрунтаванае затрыманьне» Паўла Грыба ўяўляе сур’ёзную пагрозу яго здароўю, паколькі ён патрабуе спэцыяльнага мэдыцынскага лячэньня, да якога ўсё яшчэ не мае доступу.

«У справе Паўла Грыба таксама выяўлена незаконнае выкраданьне чалавека на тэрыторыі трэцяй краіны», – сказана ў заяве.

Брусэль патрабуе вызваленьня Грыба і іншых украінскіх грамадзянаў, якія неабгрунтавана знаходзяцца ў расейскіх турмах.

Напрыканцы жніўня бацька Паўла Грыба, былы супрацоўнік памежнай службы Украіны Ігар Грыб паведамляў, што яго сын зьнік 24 жніўня, паехаўшы на сустрэчу з дзяўчынай у Гомель. Ігар Грыб заявіў, што яго сына ў Беларусі выкралі супрацоўнікі ФСБ пры дапамозе гэтай дзяўчыны. Журналістам удалося высьветліць, што яе завуць Тацяна.

Беларускі бок факт перасячэньня Грыбам мяжы пацьвердзіў і дадаў што ніякіх прэтэнзіяў да яго не ўзьнікла, але зьвесткі пра выкраданьне хлопца ў Гомлі ніяк не пракамэнтаваў.

Цяпер 19-гадовы ўкраінец знаходзіцца ў краснадарскім СІЗА.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт