У Стакгольме назвалі імя ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
09.10.2017 16:15
Ім стаў амэрыканскі эканаміст Рычард Талер за дасьледаваньні сувязяў паміж эканомікай і псыхалёгіяй.
У Стакгольме назвалі імя ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы
Нобэлеўскі камітэт пры Каралеўскай акадэміі навук Швэцыі назваў імя ляўрэата прэміі Дзяржаўнага банка Швэцыі памяці Альфрэда Нобэля (1833-1896) за 2017 год.
Ім стаў амэрыканскі эканаміст Рычард Талер за дасьледаваньні сувязяў паміж эканомікай і псыхалёгіяй. Талер вядомы як тэарэтык ў галіне фінансавых і эканамічных паводзінаў, аўтар так званай тэорыі падштурхоўваньня («кіраванага выбару»). Быў адным з дарадцаў прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.
«Нобэлеўская прэмія па эканоміцы» была заснавана ў 1968 годзе Дзяржаўным банкам Швэцыі ў гонар яго 300-годзьдзя. Банк пералічвае штогод Нобэлеўскаму фонду суму, роўную грашоваму эквіваленту адной Нобэлеўскай прэміі. Фармальна гэтая ўзнагарода Нобэлеўскай лічыцца ня можа, паколькі Альфрэд Нобель у сваім тэстамэнце з 1895 года эканамістаў ня згадваў, а яго нашчадкі ня раз выказвалі незадаволенасьць з гэтай нагоды.
З 78 уладальнікаў дадзенай прэміі 57 зьяўляюцца амэрыканцамі. Сярод усіх ляўрэатаў толькі адна жанчына – Элінор Вострым, якая атрымала прэмію ў 2009 годзе.
Нобэлеўскі камітэт пры Каралеўскай акадэміі навук Швэцыі назваў імя ляўрэата прэміі Дзяржаўнага банка Швэцыі памяці Альфрэда Нобэля (1833-1896) за 2017 год.
Ім стаў амэрыканскі эканаміст Рычард Талер за дасьледаваньні сувязяў паміж эканомікай і псыхалёгіяй. Талер вядомы як тэарэтык у галіне фінансавых і эканамічных паводзінаў, аўтар так званай тэорыі падштурхоўваньня («кіраванага выбару»). Быў адным з дарадцаў прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.
«Нобэлеўская прэмія па эканоміцы» была заснавана ў 1968 годзе Дзяржаўным банкам Швэцыі ў гонар яго 300-годзьдзя. Банк пералічвае штогод Нобэлеўскаму фонду суму, роўную грашоваму эквіваленту адной Нобэлеўскай прэміі. Фармальна гэтая ўзнагарода Нобэлеўскай лічыцца ня можа, паколькі Альфрэд Нобэль у сваім тэстамэнце з 1895 года эканамістаў ня згадваў, а яго нашчадкі ня раз выказвалі незадаволенасьць з гэтай нагоды.
З 78 уладальнікаў дадзенай прэміі 57 зьяўляюцца амэрыканцамі. Сярод усіх ляўрэатаў толькі адна жанчына – Элінор Вострым, якая атрымала прэмію ў 2009 годзе.
tut.by/ав