Расейская паліцыя разагнала дэманстрантаў у Маскве
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.10.2017 11:08
                    
                    Пасьля ўчарашніх дэманстрацыяў па ўсёй краіне былі затрыманыя больш за 260 чалавек.
                
 PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV
                     
Расейская паліцыя разагнала дэманстрантаў у Маскве
Пасьля ўчарашніх дэманстрацыяў па ўсёй краіне былі затрыманыя больш за 260 чалавек.
У Маскве паліцыя разагнала больш за дзьве сотні прыхільнікаў апазыцыі, якія дэманстравалі на Манежнай плошчы. Маніфэстанты хацелі наладзіць у цэнтры расейскай сталіцы палаткавы гарадок й патрабавалі вызваленьня лідара апазыцыі Аляксея Навальнага й яго супрацоўніка Леаніда Волкава.
Абодва палітыкі адбываюць пакараньне турэмнага зьняволеньня за парушэньне закона аб арганізацыі масавых мерапрыемстваў. 
Частка ўдзельнікаў начной дэманстрацыі была затрымана й дастаўлена ў паліцэйскія ўчасткі. 
Учора прыхільнікі Аляксея Навальнага арганізавалі дэманстрацыі ў 27 гарадах Расеі. Паліцыя затрымала агулам больш за 260 чалавек, у тым ліку 100 у Санкт-Пецярбургу.
аз