Сёньня сталі вядомыя ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.10.2017 13:42
Навукоўцы Райнэр Вайс, Бэры Бэрыш і Кіп Торн атрымалі яе за «назіраньні за гравітацыйнымі хвалямі».
Райнэр Вайс - адзін з ляўрэатаўPAP/EPA/M SCOTT BRAUER/MIT/HANDOUT HANDOUT
3 кастрычніка сталі вядомыя ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі. Навукоўцы Райнэр Вайс, Бэры Бэрыш і Кіп Торн атрымалі яе за «назіраньні за гравітацыйнымі хвалямі». Адну палову прэміі (а яна складае каля мільёна даляраў) атрымае Вайс, другую – Бэрыш і Торн.
У панядзелак сталі вядомыя ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізіялёгіі й мэдыцыны. У сераду назавуць ляўрэатаў у галіне хіміі.
паводле эўрарадыё/вс