Logo Polskiego Radia
Print

У Каталёніі праходзіць усеагульная забастоўка

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.10.2017 10:49
Аб удзеле ў забастоўцы заявілі футбольныя клюбы – «Барсэлёна» й «Жырона».
На вуліцах Барсэлёны шмат паліцыіНа вуліцах Барсэлёны шмат паліцыіPAP/EPA/Andreu Dalmau

У Каталёніі праходзіць усеагульная забастоўка супраць дзеяньняў гішпанскай паліцыі
Усеагульная забастоўка адбываецца ў аўторак па ўсёй Каталёніі ў знак пратэсту супраць жорсткіх мер, якія прымянілі Нацыянальная паліцыя й Нацыянальная гвардыя ў дзень правядзеньня рэфэрэндуму аб незалежнасьці на некаторых выбарчых участках, спрабуючы не дапусьціць да галасаваньня.
У сувязі з забастоўкай будзе ажыцьцяўляцца мінімальнае абслугоўваньне пасажыраў у гадзіну пік раніцай і вечарам на гарадзкім транспарце й чыгунцы. Акрамя таго, каталёнцы пачалі блякаваць дарогі.
У Барсэлёне амаль ня будзе працаваць грамадзкі транспарт – аўтобусы й мэтро. Улады заявілі, што ў гадзіну пік на лініі выйдзе толькі 25% адзінак транспарту, а прыгарадныя цягнікі на працягу дня выканаюць толькі 30% ад звычайнага абʼёму перавозак. Чыгуначная кампанія Renfe адмяніла агулам 151 цягнік далёкага сьледаваньня й хуткасных цягнікоў AVE.
Акрамя таго, будзе скарочаная праца пэрсаналу ў аэрапортах. Адзіны апэратар аэрапортаў Гішпаніі (Aena) рэкамэндуе пасажырам зьвяртацца ў авіякампаніі, каб удакладніць расклад, і загадзя плянаваць даезд да аэрапортаў.
Будуць зачыненыя й некаторыя культурныя ўстановы аўтаноміі – музэі, тэатры, выставы. Мэдыцынскія цэнтры пераносяць візыты й нетэрміновыя апэрацыі. Унівэрсытэты таксама далучыліся да страйку.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт