Лас-Вэгас: Забіты мужчына, які страляў па ўдзельніках фэстывалю
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
02.10.2017 10:14
50 чалавек загінулі, 200 атрымалі раненьні, колькасьць параненых можа павялічыцца.
Сцэна музычнага фэстывалю ў Лас-ВэгасеEPA/Bill Hughes
Забіты мужчына, які адкрыў агонь па наведвальніках музычнага фэстывалю ў Лас-Вэгасе ў ЗША. Пра гэта паведамляе ABC News са спасылкай на заяву прадстаўніка паліцыі.
Сёньня каля казіно Mandalay Bay невядомы пачаў страляць па ўдзельніках і гледачах канцэрта.
Стралок быў знойдзены мёртвым на трыццаць другім паверсе гатэля, разьмешчанага ў непасрэднай блізкасьці ад пешаходнай зоны, дзе праходзіў фэст музыкі кантры. Злачынец страляў з балькона гасьцініцы.
У выніку нападу 50 чалавек загінулі, 200 атрымалі раненьні.
У фэстывалі музыкі кантры «Route 91» удзельнічалі амаль 40 тысяч чалавек.
яс