Logo Polskiego Radia
Print

Краіны Рэгіёну трох мораў плянуюць будучую супрацу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.09.2017 16:11
У сталіцы Румыніі адбываецца сустрэча дыпляматычных дарадцаў Польшчы, Харватыі й Румыніі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Краіны Рэгіёну трох мораў плянуюць супрацу на будучыню
У сталіцы Румыніі адбываецца сустрэча дыпляматычных дарадцаў Польшчы, Харватыі й Румыніі.
Чарговы саміт краінаў Рэгіёну трох мораў пройдзе восеньню 2018 году ў Румыніі, паведаміла Інфармацыйнае агенцтва грамадзкага Польскага радыё.
У Бухарэсьце праходзіць сустрэча дыпляматычных дарадцаў Польшчы, Харватыі й Румыніі на тэму далейшых дзеяньняў у рамках ініцыятывы.
Прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуду ў Бухарэсьце прадстаўляе кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski).
Перамовы тычацца разьвіцьця эканамічнага кампанэнта ініцыятывы й супрацоўніцтва з партнэрамі з па-за групы 12 краін Рэгіёну трох мораў, у тым ліку зь інстытутамі Эўразьвязу.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт