Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін прыбыў зь візытам у Анкару на перамовы з Эрдаганам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.09.2017 18:49
У ходзе перамоў могуць быць прынятыя рашэньні адносна “канчатковага ўдару” па “Ісламскай дзяржаве”.
Сустрэча Рэджэпа Таіпа Эрдагана і Ўладзіміра Пуціна ў Крамлі 10 сакавіка 2017 годаСустрэча Рэджэпа Таіпа Эрдагана і Ўладзіміра Пуціна ў Крамлі 10 сакавіка 2017 годаwww.kremlin.ru

Прэзыдэнт Расеі прыбыў зь візытам у Анкару. Падчас сустрэчы Ўладзіміра Пуціна й прэзыдэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана галоўнымі тэмамі перамоў стануць пытаньні двухбаковай супрацы й крызысу ў Сырыі. Камэнтатары не выключаюць, што ў ходзе перамоў будуць прынятыя рашэньні адносна “канчатковага ўдару”, мэта якога – поўнае зьнішчэньне тэрарыстычнай арганізацыі “Ісламская дзяржава”.

Сярод эканамічных пытаньняў у якасьці прыярытэтных аглядальнікі называюць будаўніцтва “Турэцкага газаправоду” й расейскай АЭС у Турцыі.

На днях паведамлялася, што пастаўкі зэнітных ракетных комплексаў С-400 расейскай вытворчасьці ў Турцыю пачнуцца на працягу двух гадоў. У ліпені стала вядома, што Расея й Турцыя дасягнулі дамоўленасьці па ЗРК С-400. Выніковы кошт зьдзелкі павінен скласьці 2,5 млрд даляраў. Чакаецца, што Расея накіруе ў Турцыю два дывізіёны С-400, яшчэ два дывізіёны будуць вырабленыя ў Турцыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт