Logo Polskiego Radia
Print

Крымскататарскага лідара хочуць асудзіць на 3,6 гадоў умоўна

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.09.2017 10:43
Ільмі Ўмерава абвінавачваюць у закліках да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі.
wikimedia commons/ Crossswords/ CC BY-SA 3.0

Адзін з лідараў крымскататарскага нацыянальнага руху Ільмі Ўмераў заклікаў распачаць крымінальную справу ў дачыненьні да сьледчага Ігара Скрыпкі і экспэрта Вольгі Івановай, якія ўдзельнічалі ў судзе супраць яго.
Такую заяву Ільмі Ўмераў зрабіў 20 верасьня падчас судовага паседжаньня ў Сымферопальскім раённым судзе.
«Улічваючы, што ўсе довады абвінавачваньня апынуліся беспадстаўнымі, у суда ёсьць шанец, нягледзячы на ціск цяперашняй палітычнай улады, прыняць справядлівае рашэньне, не выконваючы палітычнага заказу. Ня варта ў дадзеным выпадку абараняць «гонар мундзіра» – гонару ў гэтым часовым мундзіры няма», – сказаў ён.
Ільмі Ўмераў адзначыў, што на судзе бок абвінавачваньня «не прадставіў ні аднаго чалавека ў якасьці сьведкі», які быў бы гатовы пацьвердзіць, што ў інтэрвію на крымскататарскай мове быў заклік да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі.
20 верасьня ў Сымферопальскім раённым судзе адбылося апошняе паседжаньне па справе Ільмі Ўмерава. Абвінавачваньне запрасіла для намесьніка старшыні Мэджліса крымскататарскага народа Ільмі Ўмерава пазбаўленьня волі тэрмінам да 3,6 гадоў умоўна. Таксама абвінавачваньне патрабавала забараніць Умераву весьці публічную і выкладчыцкую дзейнасьць на працягу трох гадоў.
Ільмі Ўмераў, выступаючы на дэбатах у падкантрольным Крамлю Сымферопальскім райсудзе 20 верасьня, заявіў, што «лічыць сябе толькі грамадзянінам Украіны». Ён адзначыў, што ў 2014 годзе ён «адкрыта выступіў супраць так званага рэфэрэндуму, так званага далучэньня, і ўсяго, што адбывалася ў далейшым».
«Анэксію называю анэксіяй, а ўсталяваную ўлада – акупацыйнай. Лічу, што неабходна вярнуцца да межаў 1991 года, якія былі ўсталяваныя пры развале СССР. Гэтыя межы прызнаныя ў сьвеце і пацьверджаныя адпаведнымі дакумэнтамі паміж Украінай і Расейскай Фэдэрацыяй», – дадаў Умераў.
Прысуд Ільмі Ўмераву будзе абвешчана ў сераду, 27 верасьня, у 11.00.
Нагадаем, што сьледчыя крымскага ўпраўленьня ФСБ Расеі ў траўні 2016 распачалі супраць Ільмі Ўмерава крымінальная справа па артыкуле 280.1 КК РФ. Паводле пракуратуры, Умераў у прамым эфіры ўкраінскага тэлеканала АТR нібыта публічна выступаў з заклікамі «да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці РФ».

Грамадзкае радыё/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт