У Нарвэгіі расьце колькасьць згвалтаваньняў, учыненых няпоўнагадовымі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
18.09.2017 16:38
Амаль усе абвінавачаныя гэта хлопцы ва ўзросьце да 15 гадоў.
pixabay.com
У Нарвэгіі расьце колькасьць згвалтаваньняў, учыненых няпоўнагадовымі. Паводле паведамленьня мясцовай крымінальнай паліцыі, у мінулым годзе было заяўлена на 60 адсоткаў больш выпадкаў згвалтаваньня дзяцей, чым на працягу апошніх чатырох гадоў.
Два гады таму ў згвалтаваньні дзяцей, якім ня споўнілася 14 гадоў, было падазраваных 248 няпоўнагадовых. У мінулым годзе колькасьць такіх злачынстваў павялічылася на 135.
Амаль усе абвінавачаныя гэта хлопцы ва ўзросьце да 15 гадоў. Кожны трэці злачынца зьяўляецца чалавекам, якую ахвяра ведае. Частка злачынцаў абвінавачваецца ў згвалтаваньні сваіх сябровак або сясьцёр. Кожны пяты выпадак датычыўся згвалтаваньня, якое мела месца падчас сяброўскіх сустрэч.
яс