Насьпявае дыпляматычны канфлікт паміж Нямеччынай і Турцыяй
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
17.09.2017 15:01
МЗС Турцыі выклікаў амбасадара Нямеччыны ў Анкары па справе дэманстрацыі курдаў у Кёльне.
PAP/EPA/MAJA HITIJ
Насьпявае дыпляматычны канфлікт паміж Нямеччынай і Турцыяй
МЗС Турцыі выклікаў амбасадара Нямеччыны ў Анкары па справе дэманстрацыі курдаў у Кёльне.
Пасьля ўчорашняй дэманстрацыі курдаў у Кёльне МЗС Турцыі выклікаў амбасадара Нямеччыны ў Анкары.
Улады гораду Кёльн дазволілі на арганізацыю ў апошнюю суботу фэстывалю культуры курдзкай абшчыны. Аднак мерапрыемства пераўтварылася ў акцыю падтрымкі Абдулы Аджаляна - кіраўніка Рабочай партыі Курдыстана, якую міжнародная супольнасьць лічыць тэрарыстычнай арганізацыяй.
МЗС Турцыі крытыкуе Нямеччыну за выкарыстоўваньне падвойных стандартаў.
„З аднаго боку ўрад Нямеччыны гарантуе, што змагаецца з тэрарызмам і забараняе дзейнасьць Рабочай партыі Курдыстана, а з другога пагаджаецца на тэрарыстычную прапаганду, якую праводзяць прыхільнікі Аджаляна”, - гаворыцца ў заяве турэцкага МЗС.
У суботнім мітынгу ў Кёльне ўдзельнічала больш за 30 тысяч курдаў. Тысячы зь іх прынесьлі з сабой партрэты кіраўніка Рабочай партыі Курдыстана, патрабавалі яго вызваленьня з турмы й наогул прызнаньня Курдыстана.
аз