Logo Polskiego Radia
Print

Сырыец абвінавачаны швэдамі ў зьдзяйсьненьні ваенных злачынстваў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.09.2017 16:16
Былы жаўнер сырыйскай арміі ўцёк з радзімы й прыбыў у Швэцыю ў ліпені 2015 года.
pixabay.com/Public Domain CC0

Былы жаўнер сырыйскай арміі, 32-гадовы жыхар Стакгольма, абвінавачаны ў зьдзяйсьненьні ваенных злачынстваў у Сырыі. Паводле швэдзкай пракуратуры, ён зьдзейсьніў злачынствы ў студзені 2014 года ў раёне аэрапорту Дамаска. Доказам зьяўляюцца фота- ды відэаздымкі экс-жаўнера на фоне забітых людзей.

Сырыец на допыце пацьвердзіў, што на здымках гэта ён, аднак заявіў, што не забіваў людзей, а толькі пазіраваў на фоне трупаў для матэрыялаў прапагандысцкага характару.

Мужчына ўцёк з Сырыі й прыбыў у Швэцыю ў ліпені 2015 года. Пра мінулае былога жаўнера праваахоўным органам Швэцыі стала вядома ад яго знаёмых, якія выпадкова ўбачылі мужчыну на здымках.

Працэс сырыйцы пачнецца 18 верасьня.

Грамадзянская вайна ў Сырыі працягваецца з 2011 года.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт