Расейскія вінаробы вінавацяць «Аэрафлот» у адсутнасьці патрыятызму
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
11.09.2017 13:46
Расейская авіякампанія заказала выключна імпартнае віно для пасажыраў.
pixabay.com/Public Domain CC0
Гаворка ідзе пра заказ віна для пасажыраў «Аэрафлота». Вінаробы зьвярнуліся са скаргай у Фэдэральную антыманапольную службу.
«Аэрафлот» аб'явіў тэндэр на пастаўку мільёна бутэлек віна для пасажыраў бізнэс-кляса. У конкурсе могуць прымаць толькі для вытворцы й прадаўцы імпартных вінаў. У сувязі з гэтым расейскія пастаўшчыкі абураныя. Яны сьцьвярджаюць, што ў іх краіне вырабляецца добрае й якаснае вінаграднае віно.
Старшыня Саюзу вінаградараў і вінаробаў Леанід Паповіч, якога цытуе газэта «Ведомости», кажа, што заказ выключна імпартнага віна - гэта непатрыятычны крок. Акрамя таго, на яго думку, такая палітыка пярэчыць рашэньню расейскага ўраду, якое было прынятае ў мінулым годзе й тычылася прасоўваньня айчынных тавараў.
У сваю чаргу абаронцы прынятага «Аэрафлотам» рашэньня адзначаюць, што ў Расеі вырабляюць надта мала якаснага віна. Акрамя таго, паводле іх, яно каштуе даражэй у параўнаньні з замежнымі вінамі.
яс