ФСБ Расеі пацьвердзіла, што затрымала ўкраінца Паўла Грыба
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        08.09.2017 08:25
                    
                                 
                
                
                    Расейцы праінфармавалі ўкраінскіх дыпляматаў, што хлопца затрымалі па абвінавачваньні ў зьдзяйсьненьні тэракту.
                
                
                    
                        
http://www.promvishivka.ru
                     
                
                
                
               
                
                         ФСБ Расеі пацьвердзіла, што затрымала 19-гадовага грамадзяніна Ўкраіны Паўла Грыба. 7 верасьня ўкраінскае Генэральнае консульства ў Растове-на-Доне атрымала афіцыйнае паведамленьне Ўпраўленьня ФСБ па Краснадарскім краі. Ім пацьвярджаецца ранейшая неафіцыйная інфармацыя, што Грыб знаходзіцца ў СІЗА ў Краснадары. Расейцы таксама праінфармавалі ўкраінскіх дыпляматаў, што хлопца затрымалі па абвінавачваньні ў зьдзяйсьненьні злачынства (тэракту), інфармуе УНІАН.
Афіцыйны прадстаўнік Дэпартамэнта консульскай службы МЗС Украіны Васіль Кірыліч паведаміў, што ўкраінская амбасада зьвернецца з афіцыйнай нотай у МЗС Расеі ды запатрабуе неадкладна забясьпечыць доступ украінскіх консулаў да затрыманага ўкраінца. Таксама ўкраінскі бок будзе патрабаваць інфармацыі пра прычыны і абставіны затрыманьня Грыба, пра ўмовы яго ўтрыманьня, пра забесьпячэньне яго права на адваката і неабходнымі мэдыкамэнтамі.
Дзе адбылося затрыманьне, ФСБ пакуль не ўдакладняе. Як вядома, хлопец 28 жніўня прыехаў у Беларусь на сустрэчу з дзяўчынай з Расеі і зьнік. Яго бацька, афіцэр-памежнік запасу, Ігар Грыб зьвярнуўся ў СМІ і заявіў, што сына захапілі расейскія спэцслужбы. КДБ Беларусі аднак адзначыў, што ў краіне могуць працаваць толькі беларускія спэцслужбы. Тым ня менш, у СМІ трапіла інфармацыя пра групу ФСБ Расеі, якая, нібыта, працуе ў Беларусі на пастаяннай аснове.
euroradio.fm/яс