Польскі горад Лодзь хоча стаць арганізатарам Expo-2022
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        07.09.2017 15:21
                    
                                 
                
                
                    Гэтае пытаньне прасоўваў прэзыдэнт Анджэй Дуда на выставе Expo-2017 у Астане. 
                
                
                    
                        
Анджэй Дуда сярод музыкантаў аркестра Войска Польскага на Дні Польшчы на выставе Expo-2017 у АстанеPAP/Marcin Obara
                     
                
                
                
               
                
                         Падчас свайго двухдзённага візыту ў Астану прэзыдэнт Польшчы Анджэй  Дуда выступіў на адкрыцьці Дня Польшчы ў рамках Міжнароднай  спэцыялізаванай выставы Expo-2017. Галоўнымі тэмамі яго выступу былі  эканамічныя дасягненьні Польшчы й кандыдатура горада Лодзь у якасьці  арганізатара Expo-2022.
Анджэй Дуда адзначыў, што ў рамках Дня  Польшчы госьці выставы змогуць пазнаёміцца з польскай культурай,  дасягненьнямі навукі й прамысловасьці. Ён падкрэсьліў, што ў польскім  павільёне прадстаўлены дасягненьні, зьвязаныя з галоўнай тэмай выставы –  «зялёнай энэргіяй».
На працягу 90 дзён працы Міжнароднай спэцыялізаванай выставы Expo-2017 у Астане польскі павільён наведалі амаль 300 тыс. чалавек.
вс