Logo Polskiego Radia
Print

Папа Францішак пачынае паломніцтва ў Калюмбію

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.09.2017 11:17
Цягам пяцідзённага візыту пантыфік наведае чатыры калюмбійскія гарады.
PAP/EPA/GIORGIO ONORATI

Папа Францішак пачынае паломніцтва ў Калюмбію
Цягам 5-дзённага візыту пантыфік наведае чатыры калюмбійскія гарады.
Папа рымскі Францішак адправіўся з 5-дзённым візытам у Калюмбію. Паломніцтва праходзіць пад лёзунгам „Давайце зробім першы крок” і павінна стаць стымулам для прымірэньня падзеленай нацыі.
Калюмбія зьяўляецца сёмай краінай у сьвеце з пункту гледжаньня найбольшай сацыяльнай няроўнасьці й адным зь вядучых вытворцаў какаіну. Пасьля грамадзянскай вайны, якая працягвалася паўстагодзьдзя й паглынула жыцьці 300 тысяч чалавек, калюмбійскі народ застаецца падзеленым.
Паводле камэнтатараў, паломніцтва Папы рымскага мае вялікае значэньне для калюмбійцаў і тамтэйшага Касьцёла.
Усе чакаюць ад Папы слоў у падтрымку мірнага працэсу й абмежаваньня насільля ў краіне. 80% калюмбійцаў – гэта каталікі.
Папа Францішак наведае чатыры гарады. Ён прыме ўдзел у „Вялікім малітоўным сходзе прымірэньня” з удзелам левых партызанаў і іх былых ахвяраў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт