Паліцыянты ідуць на дзяжурства ў школы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        04.09.2017 12:17
                    
                                 
                
                
                    Пробная акцыя рэалізуецца ў Бэльгіі ў флямандзкай частцы краіны. 
                
                
                    
                        
Фото: facebook.com/westmidlandspolice
                     
                
                
                
               
                
                         Задача дзяжурных паліцэйскіх у школах аказваць дапамогу пры забесьпячэньні парадку.
На такі пробны праект рашыліся ўлады горада Генк. 11 сярэдніх школ горада будуць мець свайго паліцыянты, які ўвесь час будзе знаходзіцца ў будынку. Мясцовыя ўлады тлумачаць, што гэта прафіляктычнае дзеяньне. Гарадзкія школы ўсё часьцей сутыкаюцца з праблемай наркотыкаў, крадзяжоў, радыкалізацыі вучняў.
Асобнай праблемай зьяўляецца пагроза тэрарызму ў Бэльгіі. Пасьля мінулагодніх тэрактаў у краіне павялічылі колькасьць паліцэйскіх патрулёў на вуліцах.
У любы час на просьбу гарадзкіх уладаў альбо школы дадатковы патруль можа быць разьмешчаны непасрэдна каля школы.
ПР/юл