Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія дыпляматы пакідаюць Сан-Францыска

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.09.2017 13:15
Перад выездам супрацоўнікі расейскага консульства ў Сан-Францыска «спальвалі ў печы розныя прадметы».
pixabay.com/Public Domain/CC0

Клубы густога чорнага дыму выляталі ў пятніцу з коміну расейскага консульства ў Сан-Францыска. Пажарныя пацьвердзілі, што супрацоўнікі расейскага консульства «спальвалі розныя прадметы» перад тым, як пакінуць будынак дыпляматычнага прадстаўніцтва. Дыпляматычная вайна паміж Расеяй і ЗША набірае абароты.

Пажарныя службы Сан-Францыска не кажуць, што менавіта спальвалі супрацоўнікі расейскага консульства. Такім чынам яны маглі зьнішчаць дакумэнты – мяркуюць амэрыканскія камэнтатары.

У ліпені гэтага году расейскія ўлады «настойліва рэкамэндавалі» амэрыканскім дыпляматычным службам скараціць колькасьць пэрсаналу ў Расеі з 1200 да 450 асобаў. Такім чынам Крэмль адрэагаваў на пашырэньне Амэрыкай санкцыяў супраць расейскага кіраўніцтва.

У выніку скарачэньня пэрсаналу ЗША перасталі выдаваць свае візы ў консульствах у Пецярбургу, Ўладзівастоку й Екацерынбургу. У чацьвер Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША загадаў Расеі зачыніць консульства ў Сан-Францыска й два бюро ў Вашынгтоне ды Нью-Ёрку.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт