ЗША: выбух на залітым хімічным заводзе ў Тэхасе
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
31.08.2017 14:00
Акрамя працаўнікоў былі таксама эвакуіраваныя жыхары ў радыюсе 2,5 км.
PAP/EPA/TANNEN MAURY
ЗША: выбух на залітым хімічным заводзе ў Тэхасе
На залітым у выніку катаклізму хімічным заводзе ў Тэхасе прагучаў выбух. Тэлевізія Houston Fox 26 паінфармавала, што на тэрыторыі заводу «Аркема» ў горадзе Кросбі адбыўся выбух, а над заводам падымаецца чорны дым. Фірма яшчэ раней эвакуіравала працаўнікоў, былі таксама эвакуіраваныя жыхары ў радыюсе 2,5 км, паколькі пажарныя службы загадзя заўважылі небясьпеку выбуху.
Штат Тэхас надалей змагаецца з паводкай, якая стала наступствам урагану «Харві». Ёсьць сьмяротныя ахвяры. У самым вялікім горадзе штату, Х'юстане, па прычынах бясьпекі ўведзена паліцэйская гадзіна. Яна ўведзена ў сувязі з частымі выпадкамі крадзяжоў у дамах і крамах. Паліцыя інфармуе, што мае дачыненьне са збройнымі нападамі. У часе паліцэйскай гадзіны нельга выкарыстоўваць аўтамабілі, знаходзіцца ў грамадзкіх месцах.
На залітым у выніку катаклізму хімічным заводзе ў Тэхасе прагучаў выбух. Тэлевізія Houston Fox 26 паінфармавала, што на тэрыторыі заводу «Аркема» ў горадзе Кросбі адбыўся выбух, а над заводам падымаецца чорны дым. Фірма яшчэ раней эвакуіравала працаўнікоў, былі таксама эвакуіраваныя жыхары ў радыюсе 2,5 км, паколькі пажарныя службы загадзя заўважылі небясьпеку выбуху.
Штат Тэхас надалей змагаецца з паводкай, якая стала наступствам урагану «Харві». Мясцовыя ўлады паінфармавалі, што вырасла колькасьць сьмяротных ахвяр – 33 асобы. У самым вялікім горадзе штату, Х'юстане, па прычынах бясьпекі ўведзена паліцэйская гадзіна. Яна ўведзена ў сувязі з частымі выпадкамі крадзяжоў у дамах і крамах.
Паліцыя інфармуе, што мае дачыненьне са збройнымі нападамі. У часе паліцэйскай гадзіны нельга выкарыстоўваць аўтамабілі, знаходзіцца ў грамадзкіх месцах.
ав