Logo Polskiego Radia
Print

Альпініст пацягнуў таварышаў у бездань

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.08.2017 09:24
У аўстрыйскіх Альпах загінулі пяцёра нямецкіх альпіністаў, а адзін цяжка паранены.
foto: pixabay.com

Пяцёра нямецкіх альпіністаў загінулі, а адзін цяжка паранены ў Аўстрыйскіх Альпах каля вёскі Крымль (Krimml) у раёне Зальцбурга – паведаміла мясцовая паліцыя. Няшчасьце здарылася ў нядзелю.

Група альпіністаў выйшла з разьмешчанай на вышыні 2328 мэтраў над узроўнем мора турыстычнай базы Zittauer Huette. Адзін з альпіністаў пасьлізнуўся і пацягнуў за сабой пяцярых мужчын, зьвязаных адной вяроўкай, у прорву. Усе ўпалі паміж ледніком і скаламі на 200 мэтраў уніз. Загінулым мужчынам - 34, 56, 65, 69 і 70 гадоў. Ужывых застаўся 75-гадовы альпініст. Яго з цяжкімі траўмамі даставілі на верталёце ў шпіталь у Зальцбургу. Стан мужчыны крытычны, але стабільны.

Ратавальнікаў выклікала іншая група альпіністаў, якая ішла за імі ў адлегласьці 50 мэтраў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт