У Францыі прадаецца апошні дом Пабла Пікасса
Разьмешчаная на поўдні Францыі віла, у якой Пабла Пікаса жыў і працаваў да сьмерці ў 1973 годзе, выстаўленая на продаж. Пачатковая цана перавышае 20 млн эўра. Ёсьць інфармацыя, што пакупкай вілы зацікаўленыя амэрыканцы і кітайцы.
Вядомы гішпанскі мастак купіў дом у правансальскім мястэчку Мужэн у 1961 годзе і жыў там з другой жонкай і музай Жаклін Рок, якой Пікаса прысьвяціў каля 400 партрэтаў. Пасьля сьмерці мастака Жаклін жыла ў вільле да 1986 годзе, у якім зьдзейсьніла самагубства.
Пасьля доўгіх гадоў забыцьця віла некалькі разоў мяняла ўладальніка. У студзені мінулага году яе на аўкцыёне купіў фінансіст са Шры-Ланкі, але зьдзелка не была завершана. Цяпер дом прадаецца чарговы раз. Аўкцыён са стартавай цаной 20 млн эўра заплянаваны на кастрычнік.
З часоў Пабла Пікасса дом ня раз мяняўся. У трохпавярховым будынку плошчай 1,5 тысячы квадратных мэтраў месьціцца 15 пакояў і 12 ванных. Акрамя галоўнага будынку прадаецца тэнісны корт, басэйн, баня і віннае памяшканьне на 5 тысяч бутэлек віна.
Разьмешчаная на поўдні Францыі віла, у якой Пабла Пікаса жыў і працаваў да сьмерці ў 1973 годзе, выстаўленая на продаж. Пачатковая цана перавышае 20 млн эўра. Ёсьць інфармацыя, што пакупкай вілы зацікаўленыя амэрыканцы і кітайцы.
Вядомы гішпанскі мастак купіў дом у правансальскім мястэчку Мужэн у 1961 годзе і жыў там з другой жонкай і музай Жаклін Рок, якой Пікаса прысьвяціў каля 400 партрэтаў. Пасьля сьмерці мастака Жаклін жыла ў вільле да 1986 году, у якім зьдзейсьніла самагубства.
Пасьля доўгіх гадоў забыцьця віла некалькі разоў мяняла ўладальніка. У студзені мінулага году яе на аўкцыёне купіў фінансіст са Шры-Ланкі, але зьдзелка не была завершана. Цяпер дом прадаецца чарговы раз. Аўкцыён са стартавай цаной 20 млн эўра заплянаваны на кастрычнік.
З часоў Пабла Пікаса дом ня раз мяняўся. У трохпавярховым будынку плошчай 1,5 тысячы квадратных мэтраў месьціцца 15 пакояў і 12 ванных. Акрамя галоўнага будынку прадаецца тэнісны корт, басэйн, баня і віннае памяшканьне на 5 тысяч бутэлек віна.
ав