Logo Polskiego Radia
Print

Старшыня ЭП: Мячэці ў Эўропе трэба зачыняць пасьля малітвы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.08.2017 13:24
«Гэта ня могуць быць месцы, дзе вядзецца палітыка».
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Старшыня ЭП: Мячэці ў Эўропе трэба зачыняць пасьля малітвы
Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Антоніё Таяні заявіў учора, што мячэці неабходна зачыняць адразу пасьля малітвы. «Гэта ня могуць быць месцы, дзе вядзецца палітыка», – заявіў палітык падчас візыту ў Італію.
Падчас прамовы на зьезьдзе вядомага каталіцкага руху «Comunione e Liberazione» Антоніё Таяні выказаў меркаваньне, што «неабходна рабіць як у краінах, дзе прамовы імамаў запісваюцца і перадаюцца паліцыі». Калі ў мячэці не праходзяць малітвы, то іх неабходна зачыняць, каб там не вялася палітыка – адзначыў старшыня ЭП.
Паводле яго, у Парыжы фундамэнталізм перамог дзякуючы таму, што імамы правільна тлумачылі Каран. «У іншых выпадках так ня сталася і Карану прыпісвалі тое, пра што ў ім не гаворыцца», – казаў Таяні.
Антоніё Таяіні паўтарыў свой пастулят аб пакліканьні эўрапейскай спэцслужбы на стыль ФБР, каб змагацца з тэрарызмам. Такая структура неабходная, каб інфармацыя пра пагрозы кружыла паміж эўрапейскімі службамі ў рамках адной структуры.

Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Антоніё Таяні заявіў учора, што мячэці неабходна зачыняць адразу пасьля малітвы. «Гэта ня могуць быць месцы, дзе вядзецца палітыка», – заявіў палітык падчас візыту ў Італію.

Падчас прамовы на зьезьдзе вядомага каталіцкага руху «Comunione e Liberazione» Антоніё Таяні выказаў меркаваньне, што «неабходна рабіць як у краінах, дзе прамовы імамаў запісваюцца і перадаюцца паліцыі». Калі ў мячэці не праходзяць малітвы, то іх неабходна зачыняць, каб там не вялася палітыка – адзначыў старшыня ЭП.

Паводле яго, у Парыжы фундамэнталізм перамаглі дзякуючы таму, што імамы правільна тлумачылі Каран. «У іншых выпадках так ня сталася і Карану прыпісвалі тое, пра што ў ім не гаворыцца», – казаў Таяні.

Антоніё Таяіні паўтарыў свой пастулят аб пакліканьні эўрапейскай спэцслужбы на стыль ФБР, каб змагацца з тэрарызмам. Такая структура неабходная, каб інфармацыя пра пагрозы кружыла паміж эўрапейскімі службамі ў рамках адной структуры.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт