Расея праводзіць вучэньні на ўсіх флятах
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
16.08.2017 13:11
Пасьля Балтыйскага й Чарнаморскага флятоў вучэньні аб’яўленыя на Касьпіі.
Караблі Касьпійскай флятыліі ВМФ Расеі. wikimedia commons\Vissarion (Own work)\ public domain
Міністэрства абароны Расеі абвясьціла вучэбную трывогу на караблях Касьпійскай флятыліі. Раней вучэньні былі праведзеныя на Балтыцы і ў чарнаморскім басэйне.
У манэўрах на Касьпіі прымаюць удзел 20 караблёў і 1500 жаўнераў. Расейскае камандаваньне правярае гатоўнасьць як флёту, так і войскаў берагавой абароны. Падчас вучэньняў ваенныя караблі трэніруюцца хутка выходзіць у мора, маскаваць пазыцыі, паражаць паветраныя цэлі.
Тыдзень таму Масква прывяла ў стан павышанай баявой гатоўнасьці войскі супрацьпаветранай абароны на Далёкім Усходзе Расеі. Гэтае рашэньне, аднак, было зьвязанае не з вучэньнямі, а з ростам напружанасьці на Карэйскім паўвостраве. Расея хоча быць падрыхтаванай і неадкладна адрэагаваць у выпадку, калі Паўночная Карэя і ЗША прыменяць супраць адна адной зброю.