Паўночная Карэя прыгразіла атакаваць ЗША
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        09.08.2017 14:01
                    
                                 
                
                
                    Гуам – гэта выспа, дзе разьмешчаныя базы амэрыканскіх ВМС і ВПС.
                
                
                    
                        
PAP/EPA/KCNA
                     
                
                
                
               
                
                          
Паўночная Карэя прыгразіла атакаваць атакаваць ЗША
Гуам – гэта выспа, дзе разьмешчаныя базы амэрыканскіх ВМС і ВПС.
Паўночная Карэя прыгразіла атакаваць стратэгічныя вайсковыя базы ЗША, разьмешчаныя на высьпе Гуам у Ціхім акіяне. Некалькі гадзінаў раней  прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп папярэдзіў Паўночную Карэю, што пагрозы, якія яна накіроўвае на адрас Злучаных Штатаў Амэрыкі, сустрэнуцца з „агнём і лютасьцю”.
Нагадаем, Гуам – гэта выспа Злучаных Штатаў Амэрыкі, дзе разьмешчаныя базы амэрыканскіх ВМС і ВПС. Паводле агульных ацэнак, цяпер на высьпе дысьлякуецца каля 160 тысяч жаўнераў. 
Тым часам, як паведаміла паўночнакарэйскае інфармагенцтва, магчымая атака на выспу ў дадзеным моманце залежыць выключна ад  Кім Чэн Ына.
Некалькі дзён таму Рада Бясьпекі ААН вырашыла аб пашырэньне эканамічных санкцый супраць Паўночнай Карэі за чарговыя выпрабаваньні балістычных ракетаў. 
аз
 Паўночная Карэя прыгразіла атакаваць стратэгічныя вайсковыя базы ЗША, разьмешчаныя на высьпе Гуам у Ціхім акіяне. Некалькі гадзінаў раней  прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп папярэдзіў Паўночную Карэю, што пагрозы, якія яна накіроўвае на адрас Злучаных Штатаў Амэрыкі, сустрэнуцца з „агнём і лютасьцю”.
Нагадаем, Гуам – гэта выспа Злучаных Штатаў Амэрыкі, дзе разьмешчаныя базы амэрыканскіх ВМС і ВПС. Паводле агульных ацэнак, цяпер на высьпе дысьлякуецца каля 160 тысяч жаўнераў. 
Тым часам, як паведаміла паўночнакарэйскае інфармагенцтва, магчымая атака на выспу ў дадзеным моманце залежыць выключна ад  Кім Чэн Ына.
Некалькі дзён таму Рада Бясьпекі ААН вырашыла аб пашырэньнi эканамічных санкцый супраць Паўночнай Карэі за чарговыя выпрабаваньні балістычных ракет. 
аз