Logo Polskiego Radia
Print

170 баевікоў ІД спрабуе пранікнуць у Эўропу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.07.2017 16:30
Інтэрпол папярэджвае Эўропу: павышаецца рызыка тэрарыстычных актаў.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Арганізацыя накіравала ў эўрапейскія сталіцы сьпіс з імёнамі больш за 170 баевікоў гэтак званай Ісламскай дзяржавы, якія падазраюцца ў жаданьні дабрацца ў Эўропу і зьдзейсьніць тэракты. Сьпіс здабылі журналісты брытанскай штодзёнкі Guardian.

Інфарматар газэты кажа, што ў сьпісе ёсьць людзі, якія нарадзіліся й вырасьлі ў эўрапейскіх краінах. Ён дадаў, што няма ніякіх падстаў меркаваць, што хто-небудзь з іх ужо пранік на стары кантынэнт, але сьпіс паказвае маштаб задачы, якая стаіць перад Эўропай.

Газэта сьцьвярджае, што гэтыя людзі на тэрыторыі, захопленай ІД, хутчэй за ўсё, прайшлі спэцыяльную падрыхтоўку, якая дазваляе ім прычыняць як мага больш шкоды, выкарыстоўваючы мінімальныя сродкі. Яны павінны дзейнічаць як "адзінокія ваўкі" - гэта значыць без шырокай падтрымкі арганізацыі й складаных тэхнічных сродкаў.

Інтэрпол заклікае спэцслужбы ўсіх эўрапейскіх краін праверыць дадзеныя пра пералічаных асобаў і падзяліцца інфармацыяй: дзе гэтыя людзі перасякалі мяжу ў мінулым, якія зрабілі злачынствы, які сьлед пакінулі ў сацыяльных сетках.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт