У Каталёніі пройдзе эксгумацыя астанкаў Сальвадора Далі
Эксгумацыя пройдзе паводле пазову па вызначэньні бацькоўства.
У гарадку Фігерас, на паўночным усходзе Гішпаніі, адбудзецца эксгумацыя цела Сальвадора Далі. Пазоў аб вызначэньні бацькоўства ў суд у Мадрыдзе падала жыхарка Жыроны, 61-гадовая Піляр Абэль. Пра тое, ці мастак сапраўды быў бацькам жанчыны будзе вядома прыкладна праз два месяцы.
У адпаведнасьці з асабістым жаданьнем, мастак быў пахаваны ў прысьвечаным яму „Тэатры-музэі Далі” у Фігерасе. Сёньня пасьля закрыцьця музэйнай установы, там пачнецца эксгумацыя з мэтай атрыманьня пробаў ДНК.
Аднак раней трэба будзе зьняць з магілы мастака валун, вага якога складае 1,5 тоны.
Паколькі пасьля сьмерці цела Далі бальзамавалі, тэсты ДНК і вызначэньне бацькоўства зойме больш часу, чым звычайна.
Калі вынікі пацьвердзяць, што жанчына, якая ўнесла пазоў, гэта дачка мастака, то яна можа патрабаваць кампэнсацыі за карціны, якія пасьля сьмерці Далі сталі ўласнасьцю дзяржавы. Памер кампэнсацыі можа скласьці сотні мільёнаў эўра.
аз
У гарадку Фігерас на паўночным усходзе Гішпаніі будзе праведзеная эксгумацыя цела Сальвадора Далі. Пазоў аб вызначэньні бацькоўства ў суд у Мадрыдзе падала жыхарка Жыроны, 61-гадовая Піляр Абэль. Пра тое, ці мастак сапраўды быў бацькам жанчыны, будзе вядома прыкладна праз два месяцы.
У адпаведнасьці з асабістым жаданьнем мастак быў пахаваны ў прысьвечаным яму „Тэатры-музэі Далі” у Фігерасе. Сёньня пасьля закрыцьця музэйнай установы, там пачнецца эксгумацыя з мэтай атрыманьня пробаў ДНК.
Аднак раней трэба будзе зьняць з магілы мастака валун, вага якога складае 1,5 тоны.
Паколькі пасьля сьмерці цела Далі бальзамавалі, тэсты ДНК і вызначэньне бацькоўства зойме больш часу, чым звычайна.
Калі вынікі пацьвердзяць, што жанчына, якая ўнесла пазоў, гэта дачка мастака, то яна можа патрабаваць кампэнсацыі за карціны, якія пасьля сьмерці Далі сталі ўласнасьцю дзяржавы. Памер кампэнсацый можа скласьці сотні мільёнаў эўра.
аз