Logo Polskiego Radia
Print

РФ рыхтуе адказ на знос савецкіх помнікаў у Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.07.2017 11:44
Савет Фэдэрацыі прапануе, між іншым, увесьці пэрсанальныя санкцыі супраць польскіх палітыкаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

РФ рыхтуе адказ на знос савецкіх помнікаў у Польшчы
Савет Фэдэрацыі прапануе, між іншым, увесьці пэрсанальныя санкцыі супраць польскіх палітыкаў.
Міністэрства замежных спраў РФ рыхтуе адказ на рашэньне Польшчы дэмантаваць савецкія помнікі, заявіла сьпікер Савета Фэдэрацыі Валянціна Мацьвіенка, перадае агенцтва „Інтэрфакс”.
На паседжаньні гэтае пытаньне падняў сэнатар Антон Белякоў. Ён прапанаваў увесьці пэрсанальныя санкцыі супраць польскіх палітыкаў, якія непасрэдна маюць дачыненьне да гэтага закона.
Белякоў лічыць, што ім трэба забараніць уезд у Расею. Ён упэўнены, што ў некаторых дэпутатаў Сэйма, якія стаяць за такім рашэньнем, „ёсьць эканамічныя сувязі з Калінінградзкім рэгіёнам і яны часта наведваюць нашу краіну”.
Старшыня камітэта па міжнародных справах Леанід Слуцкі прапанаваў разьгледзець зварот да міжнародных парлямэнцкіх структур сумесна з кнэсэтам Ізраіля.
interfax.ru/nn.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт