Пётр Парашэнка наведаў украінска-натаўскі манэўры
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
17.07.2017 19:42
Кіраўнік дзяржавы заявіў пра тое, што Кіеў хацеў бы аднавіць перамовы аб уступленьні Ўкраіны ў НАТА.
Падчас вучэньняў Sea Breeze-2017PAP/EPA/MC3 S. Weston Jones/Navy Office of Information HANDOU
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка зьвярнуўся ў Адэсе да ваеннаслужачых Украіны й НАТА, якія ўдзельнічаюць у манэўрах Sea Breeze-2017 у Чорным моры. Кіраўнік дзяржавы заявіў пра тое, што Кіеў хацеў бы аднавіць перамовы аб уступленьні Ўкраіны ў НАТА.
Паводле яго слоў, сумесныя вучэньні ўкраінскіх і натаўскіх маракоў дапамагаюць Узброеным сілам Украіны дасягнуць стандартаў Паўночнаатлянтычнага пакту. «Манэўры Sea Breeze дапамагаюць украінскага флёту ў адраджэньні патэнцыялу й дасягненьні ўзроўню ваенна-марскіх сіл краін НАТА. Гэта адна з умоў заплянаванага Ўкраінай сяброўства ў альянсе», – сказаў Пётр Парашэнка.
У манэўрах Sea Breeze-2017 бяруць удзел 30 караблёў, катэраў і дапаможных адзінак ды 25 самалётаў і верталётаў марской авіяцыі. У вучэньнях задзейнічана звыш 3 тыс. ваеннаслужачых з 16 дзяржаў, у тым ліку з Польшчы. Манэўры ахопліваюць паўночна-заходнюю акваторыю Чорнага мора. Яны пачаліся тыдзень таму, а завершацца 23 ліпеня.
вс