Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз заклікае Турцыю шанаваць правы чалавека

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 16.07.2017 13:11
Анкара павінна прытрымлівацца дэмакратычных стандартаў, калі хоча далучыцца да ЭЗ - Жан-Клёд Юнкер.
Фота: pixabay.comФота: pixabay.compixabay.com/Public Domain/CC0

У гадавіну няўдалай спробы вайсковага перавароту, які пацягнуў за сабой хвалю рэпрэсіяў у Турцыі, Эўрапейская камісія заклікала Анкару шанаваць правы чалавека. Турцыя павінна прытрымлівацца дэмакратычных стандартаў, калі хоча далучыцца да Эўрапейскага зьвязу – заявіў у суботу старшыня Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер у інтэрвію газэце «Bild am Sonntag».

Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган на мітынгу ў Стамбуле заявіў, што ўдзельнікам путчу «адсякуць галаву». Ён неаднаразова заяўляў, што жадае вярнуць сьмяротнае пакараньне, якое цяпер у Турцыі забаронена.

Уначы з 15 на 16 ліпеня ў Стамбуле й Анкары адбылася няўдалая спроба вайсковага перавароту. Частка арміі выступіла супраць курсу прэзыдэнта краіны Рэджэпа Эрдагана. Дзякуючы таму, што большая частка вайскоўцаў засталася вернай ураду, бунт удалося хутка падавіць. У наступныя месяцы ў Турцыі былі арыштаваныя й звольненыя з працы каля 160 тысяч вайскоўцаў, журналістаў, судзьдзяў і ўнівэрсытэцкіх выкладчыкаў. У падрыхтоўцы Путчу Эрдаган абвінавачвае мусульманскага прапаведніка Фэтулаха Гюлена, які хаваецца ў ЗША.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт