У Пэнсыльваніі памерла паэтка Юлія Хартвіг
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        15.07.2017 16:07
                    
                    Апошні зборнік ейнай паэзіі ўчбыў сьвет у мінулым годзе.
                
PAP/Radek Pietruszka
                     
У Пэнсыльваніі памерла паэтка Юлія Хартвіг
Апошні зборнік ейнай паэзіі ўчбыў сьвет у мінулым годзе.
Учора ў ЗША ва ўзросьце 95 гадоў памерла польская паэтка, аўтарка эсэ, перакладчыца літаратуры Юлія Хартвіг (Julia Hartwig). Юлія Хартвіг нарадзілася ў 1921 годзе ў Любліне. Як паэтка яна дэбютавала ў 1936 годзе, ва ўзросьце 15 гадоў. 
На працягу многіх гадоў Хартвіг публікавала чарговыя зборнікі сваіх вершаў. Апошні пад загалёўкам „Позірк”(„Spojrzenie”) ўбачыў сьвет у мінулым годзе. 
Падчас Другой сусьветнай вайны Юлія Хартвіг дзейнічала падпольлі; была сувязной Арміі Краёвай. У 70-я і 80-я гады падтрымлівала дэмакратычную апазыцыю ў ПНР. Была зьвязаная з рухам „Салідарнасьць”. 
Жалобныя ўрачыстасьці адбудуцца спачатку ў штаце Пэнсыльванія, а затым у Варшаве.
аз