Logo Polskiego Radia
Print

У Кіеве пачаўся саміт Эўразьвяз-Украіна

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 12.07.2017 12:19
Асноўная тэма сустрэчы – ацэнка выкананьня рэформаў ва Ўкраіне.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У Кіеве пачынаецца саміт Украіна-Эўразьвяз, які працягнецца два дні. Ва ўкраінскую сталіцу прыедуць кіраўнікі Эўрапейскай камісіі й Эўрапейскай рады, а таксама шэф эўрапейскай дыпляматычнай службы. Асноўная тэма сустрэчы – ацэнка выкананьня рэформаў ва Ўкраіне.

У сераду ўвечары ў Кіеў прылятаюць Жан-Клёд Юнкер, Дональд Туск і Фрэдэрыка Маргерыні. Яны сустрэнуцца з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Галоўным днём саміту будзе чацьвер. Будуць абмеркаваныя ратыфікацыя Дамовы аб асацыяцыі Ўкраіны з Эўразьвязам, першыя вынікі адмены візаў для ўкраінцаў і вайна ў Данбасе.

Кіраўнікі Эўразьвязу і Ўкраіны абмяркуюць адносіны з Расеяй, энэргетычную бясьпеку, а таксама падрыхтоўку да Саміту Усходняга партнэрства, які пройдзе ў лістападзе ў Брусэлі. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена ацэнцы рэформаў ва Ўкраіне і пытаньню дапамогі Эўразьвяза Кіеву.

11 ліпеня, напярэдадні саміту Эўразьвяз-Украіна, Эўрапейскі зьвяз канчаткова ратыфікаваў дамову аб Асацыяцыі паміж Кіевам і Брусэлем. Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што ў яго дзяржаве пачынаецца новы этап шырокіх рэформаў.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт