Нідэрлянды хочуць асудзіць адказных за зьбіцьцё Боінга
У катастрофе, якая адбылася 17 ліпеня 2014 году, загінулі 298 чалавек, у тым ліку 196 галяндцаў.
Нідэрлянды хочуць, каб тыя, хто зьбіў малазійскі Боінг над усходняй Украінай адказалі перад судом. Нагадаем, у авіякатастрофе, якая адбылася 17 ліпеня 2014 году загінулі 298 чалавек, у тым ліку 196 галяндцаў.
Міністар замежных спраў Нідэрляндаў Бэрт Коэндэрс паабяцаў, што будзе змагацца за тое, каб адказныя за зьбіцьцё Боінга, былі асуджаныя паводле галяндзкага заканадаўства. Ён дадаў, што міжнародны камітэт, які расьсьледуе прычыны катастрофы, і ў які ўваходзяць прадстаўнікі Аўстраліі, Малайзіі, Бэльгіі і Ўкраіны, будзе працягваць сваю працу.
Раней галяндцы паспрабавалі паклікаць міжнародны суд па катастрофе Боінга, але гэтыя спробы пасьпяхова сабатавала Расея.
У 2015 годзе Нідэрляндзкая камісія па бясьпецы, якая расьсьледавала катастрофу вызначыла, што самалёт быў зьбіты ракетай, вырабленай расейцамі. У мінулым годзе дасьледчыкі паведамілі, што ракета была запушчаная з тэрыторыі, кантраляванай прарасейскімі сэпаратыстамі.
Расейцы неаднаразова крытыкавалі высновы камісіі, абвінавачваючы яе ў адсутнасьці бесстароннасьці й рэалізацыі „палітычнай замовы”.
аз
Нідэрлянды хочуць, каб тыя, хто зьбіў малазійскі Боінг над усходняй Украінай, былі пастаўленыя перад судом. Нагадаем, у авіякатастрофе, якая адбылася 17 ліпеня 2014 году, загінулі 298 чалавек, у тым ліку 196 галяндцаў.
Міністар замежных спраў Нідэрляндаў Бэрт Коэндэрс паабяцаў, што будзе змагацца за тое, каб адказныя за зьбіцьцё Боінга былі асуджаныя паводле галяндзкага заканадаўства. Ён дадаў, што міжнародны камітэт, які расьсьледуе прычыны катастрофы і ў які ўваходзяць прадстаўнікі Аўстраліі, Малайзіі, Бэльгіі і Ўкраіны, будзе працягваць сваю працу.
Раней галяндцы паспрабавалі стварыць міжнародны суд па катастрофе Боінга, але гэтыя спробы сабатавала Расея.
У 2015 годзе Нідэрляндзкая камісія па бясьпецы, якая расьсьледавала катастрофу, вызначыла, што самалёт быў зьбіты ракетай, вырабленай расейцамі. У мінулым годзе дасьледчыкі паведамілі, што ракета была запушчаная з тэрыторыі, кантраляванай прарасейскімі сэпаратыстамі.
Расейцы неаднаразова крытыкавалі высновы камісіі, абвінавачваючы яе ў адсутнасьці аб'ектывізму й рэалізацыі „палітычнай замовы”.
аз