Эўрапейскі парлямэнт даў згоду на гандлёвыя ільготы для Ўкраіны. Павелічэньне гандлю з Захадам, паводле Брусэля, павінна прычыніцца да паскарэньня эканамічнага росту ў краіне.
Эўрадэпутаты падтрымалі большасьць прапанаваных Эўракамісіяй ільготаў, аднак паменшылі памер квотаў на некаторыя віды сельскагаспадарчай прадукцыі. Гандлёвыя ільготы для Ўкраіны былі прынятыя пераважнай большасьцю галасоў. У рамках абароны сваіх інтарэсаў дзяржавы ЭЗ змогуць падаць заяўкі на ўвядзеньне ахоўных мэханізмаў.
Аўтар праекту, польскі эўрадэпутат Яраслаў Валэнса (Jarosław Wałęsa) падкрэсьліў, што ў рамках падтрымкі для Ўкраіны пад увагу браліся таксама інтарэсы фэрмэраў з Эўразьвязу.
Паводле яго, ільготы павінны паспрыяць ажыцьцяўленьню рэформаў, умацаваньню малых і сярэдніх прадпрыемстваў і стварэньню ўмоў для росту гандлёвага звароту.
Дэпутаты Эўрапарлямэнту зазначаюць, што неабходнай умовай прадоўжваньня праграмы ільготаў зьяўляецца пасьлядоўная барацьба з карупцыяй.
аз
Эўрапейскі парлямэнт адобрыў гандлёвыя ільготы для Ўкраіны
Паводле Брусэля, палёгкі павінны прычыніцца да для паскарэньня эканамічнага росту ва Ўкраіне.
Эўрапейскі парлямэнт даў згоду на гандлёвыя ільготы для Ўкраіны. Павелічэньне гандлю з Захадам, паводле Брусэля, павінна прычыніцца да для паскарэньня эканамічнага росту ў краіне.
Эўрадэпутаты падтрымлі большасьць, прапанаваных Эўракамісіяй палёгкаў, аднак паменшылі памер квотаў на некаторыя віды сельскагаспадарчай прадукцыі. Гандлёвыя ільготы для Ўкраіны былі прынятыя пераважнай большасьцю галасоў. У рамках абароны сваіх інтарэсаў эўразьвязаўскія дзяржавы змогуць падаць заяўкі на ўвядзеньне ахоўных мэханізмаў.
Аўтар праекту, польскі эўрадэпутат Яраслаў Валэнса (Jarosław Wałęsa) падкрэсьліў, што ў рамках падтрымкі для Ўкраіны пад увагу браліся таксама інтарэсы эўразьвязаўскіх фэрмэраў.
Паводле яго, палёгкі павінны паспрыяць ажыцьцяўленьню рэформаў, умацаваньню малых і сярэдніх прадпрыемстваў і стварэньню ўмоў для росту гандлёвых абаротаў.
Дэпутаты Эўрапарлямэнту зазначаюць, што неабходнай умовай працягваньня палёгкаў зьяўляецца пасьлядоўная барацьба з карупцыяй.
аз