КНДР запусьціла чарговую ракету
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.07.2017 09:17
Пуск быў праведзены недалёка ад мяжы з Кітаем у бок Японскага мора.
Японскае тэлебачаньне паведамляе пра ракетныя тэсты КНДРPAP/EPA/FRANCK ROBICHON
Паўночная Карэя правяла пуск балістычнай ракеты, перадае Yonhap News са спасылкай на паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў.
Па іх зьвестках, пуск быў праведзены з авіябазы Banghyon у правінцыі Пхёнан-Пукто, якая знаходзіцца недалёка ад мяжы з Кітаем. Тып ракет пакуль не ўстаноўлены.
Паводле дадзеных Reuters, ракета ўпала ў выключнай эканамічнай зоне Японіі ў Японскім моры. Яе палёт працягваўся 40 хвілін. За гэты час ракета пераадолела 930 кілямэтраў.
Японская служба бясьпекі на моры заклікала караблі захоўваць асьцярожнасьць і інфармаваць мясцовыя падразьдзяленьні ў выпадку выяўленьня на паверхні вады буйных прадметаў, якія могуць быць абломкамі ракеты.
Раней Паўночная Карэя папярэдзіла аб тым, што яе ракеты могуць нанесьці ўдар па любым пункце зямнога шара.
На пачатку чэрвеня КНДР правяла адразу некалькі пускаў балістычных ракет з усходняга ўзьбярэжжа краіны.
корреспондент/вс