У Грэцыі і Балгарыі тэрмомэтры паказваюць нават 44-45 градусаў Цэльсія
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
02.07.2017 14:49
Некалькі дзесяткаў чалавек трапілі ў шпіталь па прычыне сьпякотнага надворʼя на грэцкай высьпе Крыт.
www.pixabay.com
У Балгарыі 5 чалавек памерлі ў выніку рэкорднай тэмпэратуры паветра. З праблемамі змагаюцца таксама жыхары Грэцыі. У гэтых дзьвюх краінах тэрмомэтры апошнімі днямі паказваюць нават 44 градусы Цэльсія ў ценю.
У сталіцы Балгарыі Сафіі выратавальныя службы аказалі дапамогу больш чым двумстам асобам, якім стала дрэнна ад гарачыні. У горадзе не хапае машын хуткай дапамогі, таму ўлады заклікаюць жыхароў выклікаць хуткую толькі тады, калі гэта сапраўды неабходна, а гарачыню лепш перачакаць дома.
Некалькі дзесяткаў чалавек трапілі ў шпіталь па прычыне сьпякотнага надворʼя на грэцкай высьпе Крыт, дзе тэмпэратура перавысіла ўчора 45 градусаў Цэльсія. Такая тэмпэратура выключная нават для Грэцыі. Жыхарам і турыстам улады рэкамэндуюць пазьбягаць знаходжаньня на сонцы і доўгіх падарожжаў.
IAR PR/нг