Logo Polskiego Radia
Print

У забойстве ўкраінскага спэцназаўца ёсьць «рускі сьлед»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.06.2017 11:37
Учора ў Кіеве забілі палкоўніка элітнага спэцназа Максіма Шапавала.
PAP/EPA/STEPAN FRANKO

Праваахоўнікі расьсьледуюць забойства Максіма Шапавалава па артыкуле 258 «тэрарыстычны акт». Пакуль не паведамляецца, хто падазраецца ў арганізацыі выбуху аўто. Справу вядзе ваенная пракуратура. Паводле яе, асноўнай вэрсіяй забойства зьяўляецца «рускі сьлед».

Учора ў Кіеве забілі палкоўніка элітнага спэцназа Галоўнага ўпраўленьня разьведкі Мінабароны Максіма Шапавала. Раніцай 27 чэрвеня ён сеў у службовы чорны «Мэрсэдэс». Пад капотам аўтамабіля спрацавала магутная выбухоўка. Ад атрыманых раненьняў афіцэр разьведкі загінуў на месцы. Гэта ўжо ня першы выпадак падрыву афіцэраў украінскіх спэцслужбаў.

«Тэрарыстычны акт быў выкананы высокакваліфікаванымі спэцыялістамі. Сіла выбуху была такой, што на адлегласьці больш за 50 мэтраў былі знойдзеныя часткі цела загінуўшага», – сказаў на брыфінгу 27 чэрвеня старшыня Ваеннай пракуратуры Анатоль Маціас.

Ад выбуху раненьні атрымалі яшчэ два чалавекі: дзяўчына 1990 года нараджэньня і мужчына 1946 года нараджэньня. Іх закранула аскепкамі. Але як запэўніваюць у паліцыі, стан іх здавальняючы, ад шпіталізацыі яны адмовіліся.

Савет нацбясьпекі і абароны ўзмацнілі меры контртэрарыстычнага і контрвыведніцкага рэжыму ў Кіеве і іншых рэгіёнах Украіны ў сувязі з высокім узроўнем тэрарыстычнай пагрозы.

паводле hromadske.ua/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт