Logo Polskiego Radia
Print

На Данбасе перамір'е павінна працягвацца да канца жніва

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.06.2017 11:05
Тым ня менш, за першыя суткі перамір'я сэпаратысты абстралялі ўкраінскія войскі 26 разоў.
ДанбасДанбасAliaksandr Papko/radyjo.net

Двое забітых украінскіх жаўнераў і 26 абстрэлаў – такі балянс першых сутак чарговага перамір’я на Данбасе. На гэты раз перамір’е павінна дзейнічаць да канца жніва.

Паводле інфармацыі штабу антытэрарыстычнай апэрацыі, сытуацыя на ўсходзе застаецца напружанай. Праўда, назіраецца менш абстрэлаў, але, на думку Кіева, нельга казаць пра тое, што праціўнік прытрымліваецца перамір’я. Украінскія войскі абстрэльваліся 26 разоў, у тым ліку са зброі, якая забароненая менскімі пагадненьнямі. Загінула двое жаўнераў, трое было паранена.

Рашэньне аб перамір’і да канца жніўня было прынятае падчас перамоваў у Менску ў сераду трохбаковай кантактнай групай.

Вайна паміж украінскімі войскамі ды сэпаратыстамі, якіх падтрымлівае Расея, працягваецца ўжо тры гады. У выніку загінула амаль 3 тыс. украінскіх жаўнераў і 10 тыс. мірных жыхароў.

ІАР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт